Паэзія ў часопісе прадстаўлена творамі Ганны Новік, Артура Камароўскага, Ганны Рудак, Аляксея Карпенкі, Марысі Суша, Аліны Агрэніч, Таццяны Мацюхінай, Тадоры Шпілька, Эдуарда Дубянецкага, Леаніда Дранько-Майсюка.

Раздзел «Проза» складаюць творы Кацярыны Глухоўскай, Віталя Воранава, Аляксандры Сымановіч, Ганны Старыковіч, Паўла Ляхновіча.

У раздзеле «Драматургія» друкуецца казачная п’еса Мюра Фарыдовіча «Цуда-малпа».

Сучасная польская літаратура ў нумары прэзентуецца апавяданнем Марціна Балчэўскага « Брудна-блакітная». На беларускую мову твор пераклала Ірына Хадарэнка.

Раздзел «Крытыка» адкрывае артыкул Святланы Калядкі «Эмоцыя ці рацыё», прысвечаны паэзіі Максіма Танка. Пад назовам «Легенды і міфы ТВЛ…» друкуецца гутарка Валерыі Куставай з Алесем Аркушам. Начнымі нататкамі з чытачамі дзеліцца Уладзімір Сіўчыкаў. Аб таямніцах творчага натхнення Марына Яўсейчык размаўляе з музыкам Пятром Клюевым. У артыкуле «Генерал свабоды» Анатоль Трафімчык даследуе тэму Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай публіцыстыцы. Ала Петрушкевіч рэцэнзуе новую кнігу Міры Лукша. Альдона Мартыненка гутарыць з салісткай гурта «Navi» Ксеніяй Жук. Па традыцыі заканчваецца нумар «дыскаграфіяй» музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пытайце «Верасень» № 9 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13) і ў Акадэмкнізе. Чытайце «Верасень» на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0