12 студзеня ў Кафедральным Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) прайшла традыцыйная Калядная ялінка для дзетак-беларусаў.

Іх сабралася каля трыццаці чалавек розных узростаў. Для маленькіх і дарослых гледачоў была прэзентаваная «Калядная Гісторыя», падрыхтаваная Галінай і Андрусём Падлескімі з удзелам калядоўшчыкаў, спевамі якіх кіравала Ала Орса-Рамана.

Святы Мікалай, які не мог не завітаць на свята, прынёс падарункі для дзетак, а тыя, у сваю чаргу, паказалі, на што здольныя: чыталі вершыкі, спявалі і танчылі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?