Следчы камітэт расследуе дзве крымінальныя справы ў адносінах да былога галоўнага ўрача Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

«У 2013 годзе ў памяшканні перадаперацыйнага памяшкання бальніцы адбыўся выбух газапаветранай сумесі, два рабочыя атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх пасля памерлі. Названы кіраўнік даў загадзя незаконныя ўказанні падначаленым супрацоўнікам схаваць сляды выбуху на месцы здарэння. Праз гэта была наўмысна знішчана і страчана частка доказаў па крымінальнай справе па парушэнні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек. Акрамя таго, не былі прынятыя меры для своечасовай шпіталізацыі пацярпелых»,

— паведаміў прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Следства атрымала даныя пра датычнасць былога кіраўніка і да іншага злачынства. Не выключана, што такіх эпізодаў магло быць больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?