За часам пратэстаў ва Украіне пацярпелі ажно некалькі помнікаў Леніну. Пасля таго, як у Кіеве зрынулі помнік і разбілі яго кувалдамі, падобныя акцыі адбыліся яшчэ ў некалькіх гарадах краіны.
У адказ на гэта Барыспальская міліцыя вядзе перамовы з дэпутатам гарадскога савета ад Камуністычнай партыі Анатолем Пчальніковым адносна помніка Леніна. Помнік плануецца паставіць на сігналізацыю, каб прадухіліць «выпадкі хуліганства».
Міліцыя адзначае, што наяўнасць відэакамеры з'яўляецца недастатковым захадам для своечасовага рэагавання на нейкія дзеянні, паколькі для таго, каб нанесці пашкоджанні, часам можа спатрэбіцца некалькі хвілін.