Урад Латвіі зацвердзіў змены ў заканадаўстве для таго, каб павысіць бяспеку дарожнага руху і ўдасканаліць сістэму налічэння штрафных пунктаў, у асаблівасці звязаных з агрэсіўным кіраваннем.

У прыватнасці, прадугледжаны новы від «выпраўлення» для агрэсіўных кіроўцаў: іх будуць накіроўваць у групы карэкцыі паводзін. Калі ж кіроўца набярэ 8 пунктаў, яму прыйдзецца наведаць сертыфікаванага псіхолага. Пасля візіту лік пунктаў будзе скарочана на 2, а калі кіроўца адмовіцца наведаць спецыяліста, колькасць пунктаў павялічыцца на 2.

Яшчэ адна навінка - магчымасць добраахвотна наведаць курсы дарожнага руху і бяспечнай язды. Вынік - мінус 2 пункта. Такі варыянт прапанаваны кіроўцам, якія маюць па меншай меры 4 пункта.

Уладальнікаў 8 пунктаў па - ранейшаму будуць адпраўляць на абавязковыя курсы або на размову да псіхолага. Калі ж гэтага зроблена не будзе, лік штрафных пунктаў будзе павялічана на 2 (наведванне курсаў скароціць колькасць пунктаў на 2).

Таксама пашыраны спіс парушэнняў, за якія будуць прысуджацца штрафныя пункты. За кіраванне машынай з таніраваным шклом, якая не адпавядае патрабаванням, будзе налічвацца 1 пункт. За ўдзел у дарожным руху без поліса OCTA будзе налічана 2 пункты, такое ж пакаранне прадугледжана і за кіраванне машынай без тэхнічнага агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0