Скарачэнне колькасці кантрольных службаў на мяжы, перанос спагнання збораў за праезд транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання і платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў з пунктаў пропуску ўнутр краіны дазволяць паскорыць пасажыра-і таварапатокі.

Адпаведны ўказ «Аб пытаннях дзейнасці мытных органаў і унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» падпісаў кіраўнік дзяржавы.

Мытным ворганам Беларусі перадаюцца асобныя функцыі Транспартнай інспекцыі Мінтранса, якія ажыццяўляюцца непасрэдна ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу, за выключэннем тых, што рэалізуюцца ўнутры краіны.

У сувязі з перадачай функцый ўносяцца адпаведныя змены ў нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак (аўтамабільны кантроль) і захаваннем параметраў аўтамабільных транспартных сродкаў (вагагабарытныя кантроль).

Апроч таго, упаўнаважаныя службовыя асобы мытных ворганаў надзяляюцца правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы невыканання парадку ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак і ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?