Улады Парагвая адмовіліся сплачваць швейцарскім банкам пазыку ў памеры 85 мільёнаў даляраў. Пазыка была ўзятая ў часы дыктатуры ў 1980-я.

У 2005 годзе Федэральны трыбунал Швейцарыі абавязаў Парагвай выплаціць банкам запазычанасць. «Гэта незаконныя, падробленыя, адыёзныя даўгі. Па іх не будзе выплачана ні аднаго даляра! Пазіцыя Парагвая цвёрдая. Я перакананы, што пазіцыя швейцарскага правасуддзя ганебная», — заявіў генеральны пракурор паўднёваамерыканскай краіны Раберта Марэна.

Урад экс-прэзідэнта Федэрыка Франка, на змену якому прыйшоў кабінет Арасіа Картэса, збіраўся сплаціць пазыку. Гэта дазволіла б краіне разблакаваць пяць мільярдаў даляраў у адным з банкаў Базеля, «замарожаных» у сувязі з нявыплатай па даўгах. Цяперашнія ўлады плануюць пачаць перамовы з крэдыторамі. Калі рашэнне не будзе знойдзена, то, па словах Марэна, Парагвай звернецца ў Міжнародны суд у Гаазе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?