Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска будзе заключанае міравое пагадненне паміж старшынёй Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Яўгенам Шаўко і гендырэктарам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрыем Мелікянам.

Яўген Шаўко падаў пазоў у суд пасля вандроўкі на самалёце вясной 2013 года. У аэрапорце яго вазілі на непрыстасаваным для хворага чалавека крэсле. Тады Яўген скардзіўся супрацоўнікам на непрыдатнасць крэсла. Аднак новай каталкі ў «паветраных варотах» Беларусі так і не з'явілася.

У выніку суд стаў на бок Шаўко, які пагадзіўся на заключэнне міравога пагаднення. У выніку аэрапорт забяспечыць пасажыраў-інвалідаў неабходнымі вазкамі, а таксама выплаціць пазоўніку 10 мільёнаў рублёў за маральныя страты.

«Наша міравое пагадненне адпавядае таму, што я патрабаваў», — радуецца рашэнню Яўген Шаўко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?