Цягнік збіў на смерць статак аленяў на поўначы Швецыі, паведамляе газета Independent. Паводле дадзеных выдання, алені інстынктыўна беглі ўздоўж чыгуначных шляхоў, спрабуючы сысці ад цягніка.

«Калі ехаць за аленем, напрыклад, на машыне, жывёла, хутчэй за ўсё, будзе бегчы перад аўтамабілем і ня збочыць», — растлумачыў супрацоўнік транспартных службаў Лапландыі.

Ён удакладніў, што тармазны шлях цягніка складае больш за кіламетр, таму ахвяр было не пазбегнуць.

У выніку інцыдэнту загінулі як мінімум 48 аленяў. Цяперашні выпадак быў названы унікальным па колькасці загінулых жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0