Такую думку выказаў падчас працоўнай сустрэчы з Сяргеем Шпегуном, начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі, Аляксандра Лукашэнка.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні стварэння рэспубліканскай інфармацыйнай платформы, якая ўключыць у сябе апорную сетку перадачы дадзеных і рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі дадзеных, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Таксама абмяркоўвалася дзейнасць Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, задача якога складаецца ў забеспячэнні электроннага міжведамаснага дакументаабароту.

Асобна Лукашэнка закрануў тэму аказання Беларуссю паслуг па пропуску міжнароднага трафіку.

«За гэта мы атрымліваем пэўныя грошы, і грошы нядрэнныя, — адзначыў ён. — Але спецыялісты ўсё часцей падкрэсліваюць, што мы нямала губляем з-за шэрага трафіку. Вы прапануеце пэўную сістэму кантролю за ім, але пры гэтым пераконваеце мяне ў тым, што гэта не прынясе нейкай шкоды нашай краіне, і мы, наадварот, павялічым паступленні ў бюджэт.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?