Выйшла з друку кніга «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час», прысвечаная памяці вядомага беларускага гісторыка, які некалькі гадоў таму заўчасна пайшоў з жыцця — Паўла Алегавіча Лойкі.

У зборніку змешчаныя артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты айчыннай і сусветнай гісторыі эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу — перыяду, які ўсё яшчэ недастаткова даследаваны ў беларускай навуцы і слаба вядомы шырэйшаму колу нашых суайчыннікаў. Якраз гэтыя часы ў свой час грунтоўна даследаваў сам Лойка, цяпер жа ягоную справу працягваюць шматлікія вучні, многія з якіх сталі аўтарамі зборніка. Асаблівая ўвага нададзена дыскусійным і маладаследаваным аспектам развіцця беларускіх зямель у першыя дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай.

Поўны змест кнігі даступны тут.

Замовіць выданне можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?