Наша суайчынніца пасля двух штрафных кругоў фінішавала з вынікам 20.40,3 (0-2) і заняла трэцяе месца, саступіўшы толькі прадстаўніцы Францыі Анеас Бескон 20.30,2 (0-1) і Андрэа Хенкель з Германіі 20.36,9 (0-0).

Нечаканым сюпрызам сталася восьмае месца Надзеі Скардзіна, якая адстралслася на «нуль», але адстала на 21 секунду ад лідара гонкі.

Крыху горшыя вынікі ў астатніх прадстаўніц беларускай каманды. Людміла Калінчык фінішавала 28- й (0 +1, +1.10,8), Анастасія Дубарэзава — 48-й (1 +2, +1.52, 5), а Настасся Каліна — 64-й (0 +2, +2.11,0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0