Мінскія «дынамаўцы» пацярпелі чарговую паразу ў межах рэгулярнага першынства КХЛ.

Гэтым разам «Дынама» прайграла на выездзе ў Екацерынбургу, дзе «мясцовы «Аўтамабіліст», які актыўна змагаецца за выхад у Плэй-Оф, здолеў закінуць дзве шайбы на самым пачатку сустрэчы. На што «зубры» так і не здолелі адказаць.

Шайбы ў гаспадароў сустрэчы закінулі Сімакоў (1:0. з перадачы Антонава, 1.12) і Лазараў (2:0 перадача — Віклунд, 5.56 — боль.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0