Амерыканскі Wartburg College (штат Аёва) праводзіць канферэнцыю, прысвечаную праблемам дэмакратызацыі Беларусі.
Як паведаміла Радыё Свабода выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх даследаванняў Паўліна Сурвіла, сёння з лекцыяй перад даследчыкамі выступіць першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц. Пазьней ён, а таксама старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч возмуць удзел у панэльнай дыскусіі на тэму «Вызваленне Цэнтральна-Усходняй Эўропы з Усходу: эўрапейская бяспека і паўночнаамэрыканскія інтарэсы: беларуская мадэль».
0
0
0
0
0
0