Актрыса Жулі Гайе падала ў суд на французскі таблоід Closer, які распавёў пра яе сувязі з прэзідэнтам краіны Франсуа Аляндам.

Жулі Гайе, фота AFP

Жулі Гайе, фота AFP

Гайе патрабуе 50 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за парушэнне таямніцы прыватнага жыцця і яшчэ чатыры тысячы на пакрыццё судовых выдаткаў. Калі пазоў актрысы будзе задаволены, часопісу давядзецца апублікаваць судовае рашэнне па справе на вокладцы.

Раней пра намер судзіцца з таблоідам заяўляў сам Алянд. Ён таксама абвінаваціў журналістаў у незаконным умяшанні ў прыватнае жыццё.

Пазней прэзідэнт Францыі перадумаў падаваць пазоў, спаслаўшыся на нежаданне злоўжываць сваім становішчам.

Алянд не стаў адмаўляць паведамленні пра раман з Жулі Гайе. Ён абмежаваўся тым, што выказаў абурэнне з нагоды публікацыі Closer, і адзначыў, што перажывае цяжкія часы са сваёй неафіцыйнай жонкай, першай лэдзі Францыі Валеры Трыервейер.

Французскае заканадаўства ў якасці пакарання за парушэнне таямніцы прыватнага жыцця, акрамя грашовага штрафу, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да аднаго года.

Публікацыя пра раман Алянда з Гайе з'явілася ў Closer 10 студзеня. Артыкул суправаджаўся кампраметуючымі фотаздымкамі, якія даказваюць факт спаткання прэзідэнта з актрысай.

Часопісны матэрыял прыцягнуў усеагульную ўвагу і нават выклікаў павышэнне рэйтынгу Алянда — самага непапулярнага прэзідэнта Францыі за апошнія 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?