На нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Мінска выступіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон. Ён прапанаваў тры спосабы спынення росту насельніцтва Мінска.

Па-першае, на думку Якабсона,

мэтазгодна вынесці частку адміністрацыйных функцый з Мінска ў іншыя гарады, у тым ліку гарады-спадарожнікі, каб надаць імпульс іх развіццю.

Напрыклад, адзначыў ён, у Заслаўе могуць быць перанесеныя кіраўнічыя структуры Мінскага абласнога і райвыканкама, іншых арганізацый абласнога і раённага падпарадкавання. 

Другі спосаб — ствараць прывабныя ўмовы для прытоку студэнтаў у абласныя цэнтры і буйныя гарады.

Паводле словаў Якабсона, гэта можна зрабіць за кошт навучання па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцяў пераважна ў рэгіёнах, а таксама засяродзіўшы там асноўны ліміт бюджэтных месцаў.

Па-трэцяе, Якабсон прапануе пераважна будаваць жыллё ў рэгіёнах.

«Сёння Мінскі раён будуе жылля ў 1,5 разу больш, чым Віцебская вобласць або Магілёўская. Толькі аптымізацыя працы на ўсіх напрамках дасць істотны вынік, а самі гарады-спадарожнікі гэтую сітуацыю не выправяць», — упэўнены старшыня КДК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?