Ноч на 18 студзеня для паломнікаў прайшла без якіх-небудзь інцыдэнтаў. Арганізатары ўчора ўвечары працягнулі доступ да рэліквіі: паломнікаў пускалі да 1:00. Сёння ж людзей пачалі пускаць у Дом Міласэрнасці з 7:30. Чакалася, што допуск пачнецца ў 8:00.

Паводле ацэнак мінскай міліцыі, чаргу да «Дароў вешчуноў» па стане на 9.00 дасягае 10 тыс. чалавек, паведамляе БелТА.

На тэрыторыі Дома міласэрнасці выдзелены спецыяльныя месцы, дзе выстаўленыя дзве палаткі, куды можа зайсці любы ахвочы і сагрэцца, а пры неабходнасці атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Каля Дома міласэрнасці размяшчаюцца і аўтобусы — туды таксама могуць увайсці паломнікі, пагрэцца, выпіць гарачай гарбаты.

Доступ да рэліквіі будзе адкрыты па 23 студзеня. 24 студзеня, як чакаецца, Дары павязуць ў Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?