Надзея Скардзіна заняла другое месца ў гонцы пераследу (пагоні) на 10 км, якая прайшла 18 студзеня ў італьянскім Антхольцы ў рамках шостага этапу Кубка свету па біятлоне.
Беларуская спартсменка пайшла на дыстанцыю восьмай і прыйшла да фінішу з вынікам 31 хвіліна 6,1 секунды, ні разу не прамахнуўшыся пры стральбе.
Скардзіна на 1,6 секунды адстала ад немкі Андрэі Хенкель, якая стартавала другой і таксама ні разу не прамахнулася. Трэцяя пазіцыя ў нарвежкі Торы Бергер.
Дар'я Домрачава, якая паказала ў спрынце трэці вынік, была пятай (+31.35,2; 4).