Вікторыя Азаранка сёння паспяхова пераадолела 3-і раўнд Australian Open, яна перамагла прадстаўніцу Аўстрыі Івон Меўсбургер — 6:1, 6:0.

Пасля матчу Вікторыя пажартавала, сыграўшы ball girl (дзяўчыну, што падае мячыкі). Публіка пазітыўна ўспрыняла імправізаваны жарт беларускі.

Дарэчы, у матчы за выхад у чвэрцьфінал Азаранка — двухразовая пераможца Australian Open — сустрэнецца з амерыканкай Слоан Стывенс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?