Тыя, хто публічна асуджае духоўны подзвіг паломнікаў, якія стаяць у чэргах да Дароў вешчуноў, апаганьваюць светлыя пачуцці тысяч людзей.
Аб гэтым заявіў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл 19 студзеня ў сваёй пропаведзі з нагоды Хрышчэння Гасподняга ў Богаяўленскім саборы ў Маскве.
«Шматтысячныя чэргі, што выстройваліся да рэліквіі ў Маскве, Пецярбургу, Мінску і яшчэ будуць у Кіеве, сведчаць пра гарачую веру людзей у тое, што праз гэтыя свяшчэнныя прадметы, прывезеныя да нас для пакланення, боская ласка народжанага ў Віфлееме Збавіцеля перадаецца тым, хто з верай да іх дакранаецца», — падкрэсліў прадстаяцель РПЦ.
Як адзначыў патрыярх Кірыл, заўсёды былі і ёсць людзі, якія не вераць у Бога, «таму што вера ёсць Божы дар». Разам з тым, дадаў ён, «смуткам напаўняецца сэрца, калі людзі, якія называюць сябе праваслаўнымі, параўноўваюць з ідалапаклоннікамі сваіх братоў і сясцёр па веры, якія многія гадзіны стаяць для таго, каб пакланіцца святыням».