Сёння раніцай, матч скончыўся пасля 7-й гадзіны, Вікторыя Азаранка ў матчы 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс з лікам 6:3, 6:2.

Australian Open

Australian Open

У наступным раўндзе двухразовая пераможца Australian Open (2012, 2013) сустрэнецца з пераможцай пары Агнешка Радванска (Польшча) / Габрын Мугуруса (Іспанія).

Прайграла ў 1/8 фіналу AO Марыя Шарапава, з якой Вікторыя гуляла фінал два гады таму. Шарапава саступіла сёння Дамініцы Цыбулкавай (Славакія) — 6:3, 4:6, 1:6. У наступным раўндзе Цыбулкава згуляе з Сімонай Халеп (Румынія).

У іншых чвэрцьфіналах згуляюць Ана Іванавіч (Сербія) — Эжэні Бушар (Канада), Лі На (Кітай) — Флавія Пенета (Італія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?