Вялікае свята на вуліцы аматараў цяжкай музыкі – 1 красавіка ў Палацы спорту пройдзе шоў The All Metal Stars.

Што ўяўляе з сябе шоў? Гэта канцэрт з удзелам 17 музыкаў, якія ў розны час выступалі ў складзе разнастайных папулярных гуртоў. Сярод іх былы вакаліст груў-метал гурта Pantera Філ Ансельма, экс-удзельнік Sepultura лідэр Soulfly Макс Кавальера, Уда Дзіркшнайдэр і іншыя. Усяго на канцэрце выступіць шэсць вакалістаў, канчатковы склад удзельнікаў пакуль невядомы, бо арганізатары працягваюць перамовы.

Апроч песняў гуртоў, удзельнікі якіх выступяць на канцэрце, прагучаць песні Motorhead, Black Sabbath, Iron Maiden, Manowar, Megadeth, AC/DC, Rainbow, Whitesnake і Озі Осбарна. У фінале ўсе ўдзельнікі праекта зладзяць джэм.

Квіткі на The All Metal Stars каштуюць ад 600 000 да 1 350 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?