Участкі пераважна малыя — 4—6 сотак. Але дастатковыя, каб збудаваць прыватны дом. Толькі дзве з дваццаці прапановаў — большага памеру, ад 7 да сотак.

З прывабных пляцаў — 4-соткавы на вуліцы Зацішша, што ў Сельгаспасёлку, што ў Савецкім раёне. А таксама два пляцы каля былой вёскі Масюкоўшчына, што каля чыгуначнага прыпынку Лебядзіны.

Пачатковая цана ўчасткаў складае ад 9000 даляраў за сотку ў Заводскім раёне (вуліца Ахоцкая, завулак Ангарскі, вуліца Чэкаліна…) да 15 000 даляраў за сотку ў Савецкім раёне.

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці.

Для ўдзелу ў аўкцыёне трэба ўнесці задатак у памеры прыкладна 15% ад пачатковай цаны.

Аўкцыёны для продажу зямлі ў межах Мінска адбываюцца не так і часта, бо вольных пляцаў засталося вобмаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?