Пра тое, як разгортваліся падзеі ў Віцебску, Вольга Карач распавяла па шляху ў мясцовы РАУС.

«Нам патэлефанавала загадчыца дзіцячай паліклінікі і запатрабавала прывезці медычную картачку майго сына Святаслава на падставе таго, што сёння мы вазілі яго ў дыягнастычны цэнтр на УЗІ сэрца. Не паспелі мы выехаць, як адразу каля дома нас спыніў супрацоўнік ДАІ Артамонаў, яго машына чакала каля нашага дома, і адразу заявіў, што падробленыя правы, Алега Баршчэўскага затрымалі і прывезлі ў РАУС Віцебска».

Вольга Карач упэўненая, што такім чынам улады шукаюць падставы для таго, каб забраць з сям’і яе некалькі тыдняў таму народжанага сына.

Нагадаем, Карач — лідарка грамадзянскай кампаніі «Наш дом», раней яна заяўляла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?