Трансляцыю ХXII зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы на Беларусь будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2» і « Беларусь 5».

«Агульны аб'ём алімпійскага вяшчання на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі складзе больш за 400 гадзін.

Гледачы «Беларусь 1» убачаць прамыя трансляцыі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў і фіналу хакейнага турніру. Пра самыя цікавыя моманты Алімпіяды можна будзе даведацца з «Дзённікаў Алімпіяды», якія будуць выходзіць штодня з 7 лютага пасля інфармацыйнай перадачы «Панарама».

Тэлеканал «Беларусь 2» пакажа ўсе спаборніцтвы з удзелам беларускіх спартсменаў, а таксама самыя важныя хакейныя матчы і самыя відовішчныя спаборніцтвы Алімпіяды. Рэпартажы, якія праходзяць адначасова, будуць весціся ў рэжыме пераклічкі.

«Беларусь 5» на час гульняў стане «алімпійскім каналам» з 19-гадзінным вяшчаннем, дзе ў прамым эфіры пакажуць максімальную колькасць спаборніцтваў па розных відах спорту. Штодня тут будзе выходзіць праект «Алімпіяда: Вынікі дня».

Каментаваць Алімпійскія гульні будуць Уладзімір Навіцкі, Павел Баранаў, Аляксандр Казюкевіч, Сяргей Мацкевіч, Аляксандр Дзмітрыеў і Аляксандр Цвячкоўскі.

ХXII зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года ў Сочы пройдуць з 7 па 23 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?