З'явілася відэа, на якім відаць, як баец спецпадраздзялення «Беркут» раптоўна страляе з траўматычнай зброі ў камеру аператара тэлекампаніі «5 канал», які здымаў сутычкі на вуліцы. Куля прабіла відэакамеру. На шчасце, сам аператар не пацярпеў.
Украінская служба радыё «Свабода» паведамляе, што журналісты, якія здымалі гэты інцыдэнт, былі моцна збіты і дастаўлены ў Дарніцкі райаддзел міліцыі.