У інтэрнэце з'явіліся першыя здымкі макетаў аўтамабіляў, якія ствараюць у межах праекта «Картэж» па распрацоўцы машын расійскай вытворчасці для першых асоб Расіі.

Здымкі выклаў у сваім Instagram карыстальнікаў koribut.

На першым здымку прадстаўлены седан прадстаўнічага класа Marussia L2, які распрацоўваецца сумесна з Цэнтральным навукова-даследчым аўтамабільным і аўтаматорным інстытутам (НАМІ). Koribut таксама сфатаграфаваў пазадарожнік Marussia F2, які стане машынай суправаджэння.

Раней кіраўнік Мінпромторга Дзяніс Мантураў заяўляў, што першыя дэманстрацыйныя ўзоры аўтамабіляў для першых асоб пакажуць у пачатку 2014 года. Ва ўпраўленні справамі прэзідэнта Расіі таксама адзначалі, што падобныя машыны паступяць у агульны продаж і іх змогуць набыць звычайныя грамадзяне Расеі.

Праект «Картэж» запусцілі ў 2012 годзе, вылучыўшы на стварэнне новых аўтамабіляў каля 12 мільярдаў расійскіх рублёў. Прапанаваныя распрацоўкі будуць выпускаць пад маркай «ЗІЛ» — вытворцы машын для кіраўнікоў СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?