У сутыкненнях на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве паранены журналіст «Украінскага тыдня» Раман Малк. Як паведамляе Украінская праўда са спасылкай на ВВС-Украіна, у яго — ірваная рана вачэй.
У Малка трапіў гумовы патрон, якім страляла ў пратэстоўцаў міліцыя. Палова твару забінтаваная, хоць пачуваецца нармальна.
Усяго ў сутыкненнях пацярпелі каля двух дзясяткаў журналістаў.
Журналісты сцвярджаюць, што «Беркут» некаторых з іх абстрэльваў наўмысна. Большасць траўмаў журналістаў прыпадае на вобласць вачэй.
«Прыцэльныя стрэлы па журналістах дакладна дэманструюць, як улада разумее слова «дыялог»,
— пракаментаваў у сваім твітары падзеі лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук.
0
0
0
0
0
0