Лічбавая камбінацыя «123456» узначаліла ў 2013 годзе рэйтынг самых ненадзейных пароляў, які штогод публікуе амерыканская кампанія SplashData.

Пароль «123456» трапіў на першае месца ўпершыню ў рэйтынгу, які складаецца з 2011 года. Нязменны лідар мінулых гадоў, слова «password», у 2013 годзе апусціўся на другі радок.

У топ-5 таксама ўвайшлі такія элементарныя паролі, як «12345678», «qwerty» і «abc123». Сярод папулярных спалучэнняў аказаліся «adobe123», «photoshop», а таксама паролі, якія ў перакладзе з англійскай на беларускую азначаюць «малпа», «шчасце» і «яцябекахаю».

Штогадовы рэйтынг кампаніі SplashData праводзіцца на падставе інфармацыі, выкрадзенай хакерамі і апублікаванай у вольным доступе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?