Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць неабходнасць змянення ў краіне парадку распаўсюджвання друкаванай перыёдыкі. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, увага Аляксандра Лукашэнкі была звернута на ўзрастаючую канкурэнцыю друкаваных выданняў з інтэрнэт-рэсурсамі, якія могуць значна больш аператыўна рэагаваць на тыя ці іншыя падзеі. Разам з тым, друкаваныя выданні, напрыклад, не маюць магчымасці выходзіць па панядзелках, а адпаведна інфармаваць чытачоў аб падзеях, якія адбыліся ў выхадныя.

«Я не магу сказаць, ці можна гэта зрабіць хутка, у колькі гэта будзе каштаваць, і ці трэба наогул», - адзначыў прэзідэнт. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў галоўнаму рэдактару газеты «Советская Белоруссия» Паўлу Якубовічу, як кіраўніку вядучага друкаванага выдання ў краіне, арганізаваць прапрацоўку гэтага пытання з усімі зацікаўленымі бакамі.

«Вы павінны сабрацца і выпрацаваць адназначнае меркаванне. Па-гаспадарску. І скажыце, што трэба зрабіць. Тады я паклічу пэўных людзей і пастаўлю ім канкрэтную задачу», — даручыў Прэзідэнт.

«Што датычыцца свайго асабістага стаўлення да гэтай тэмы, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што, нягледзячы на магчымасць карыстацца інтэрнэт-версіямі выданняў, ён рэгулярна праглядае і друкаваныя варыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?