Аляксандр Лукашэнка даручыў першаму намесніку сваёй адміністрацыі Аляксандру Радзькову праверыць агучаную дырэктарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесем Ліпаем інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі грамадскасці даўно кампенсавалі шкоду, якую, як устанавіў суд, нанёс дзяржаве праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх СМІ ў Палацы Незалежнасці.

«Гэта сур'ёзны аргумент. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазіцыі самога Бяляцкага. Клянуся вам, я яго не ведаў і не ведаю», — сказаў Лукашэнка, заўважыўшы, што «падаткі — гэта святое».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі інфармацыя аб кампенсацыі шкоды пацвердзіцца, павінна быць разгледжанае пытанне пра ўжыванне да Бяляцкага амністыі.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі можа быць праведзеная амністыя, пад якую могуць падпасці каля 2000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?