«Перамовы па недапушчэнні эскалацыі сітуацыі і ўрэгуляванню палітычнага крызісу павінны былі адбыцца з ўдзелам прэзідэнта як гаранта Канстытуцыі і чалавека, які нясе ўсю адказнасць за тое, што адбываецца сёння ў краіне», — заявіў лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко.

Ён назваў дзіўнымі заявы сакратара рады нацыянальнай бяспекі Клюева аб тым, нібыта Клічко выйшаў з перамоўнага працэсу. «Як можна выйсці з таго, куды не ўваходзіў? Мы яшчэ ўчора вызначылі, што перамовы павінны адбывацца толькі з Януковічам. А ён ухіляецца і пазбягае адказнасці, таму паклаў гэты абавязак на так званую працоўную групу», — падкрэсліў Клічко.

Ён адзначыў, што сёння спрабаваў тэрмінова сустрэцца з прэзідэнтам Украіны, але ў таго нібыта была нарада. «Пра тое, што ў Януковіча нарада, мне прыйшлі ўтрох сказаць Клюеў, Партноў і Лукаш. Паабяцалі, што ён патэлефануе. А цяпер кажуць, што я выйшаў з перамоўнага працэсу. Ды я з групай яго нават не вёў», — падкрэсліў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?