Рэйсавы аўтобус Irisbus могуць канфіскаваць у Мінскага аўтапрадпрыемства з-за кантрабанды, якую кіроўца спрабаваў завезці ў Беларусь. Пра гэта паведаміла афіцэр прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Кацярына Паўлава.

Рэйсавы аўтобус «Мюнхен-Мінск» вяртаўся з замежнай паездкі праз памежны пункт «Варшаўскі мост», які знаходзіцца побач з Брэстам. Пакуль пасажыры з валізкамі праходзілі пашпартны кантроль і мытнае афармленне, памежнікі і супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні пачалі надглядаць аўтобус.

У нішы за радыятарам былі схаваныя чатыры торбы вялікіх памераў з мужчынскай, жаночай і дзіцячай вопраткай — усяго 92 прадметы. Прыкладны кошт тавараў склаў 30 млн рублёў. Кіроўца, 51-гадовы мінчук, прызнаў, што тавар належыць яму. Усю вопратку разам з аўтобусам мытнікі канфіскавалі да судовага рашэння. Прыкладны кошт транспартнага сродку склаў 2,6 млрд рублёў.

У дачыненні да кіроўцы распачалі адміністрацыйныю справу паводле 2 арт. 14.1 КаАП, аднак затрымліваць яго не сталі. Пасажырам аўтобуса (іх было 10 чалавек) прыйшлося дабірацца да месца прызначэння іншым транспартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?