У Познані ў знак салідарнасьці з беларусамі, якія ахвярна змагаюцца за вяртаньне дэмакратыі ў Беларусь, вывешана палотнішча зь вялікім надпісам «Свабода для Беларусі». Штандар вісіць на помніку Двох Крыжоў, усталяваным у гонар загіблых палякаў, якія змагаліся за свабодную Польшчу ў часы камунізму. Першы крыж сымбалізуе 74 забітых у 1956 годзе дэманстрантаў. На другім крыжы выбітыя гады наступных паўстаньняў, задушаных уладамі: 1968, 1970, 1976, 1980, 1981. На мачце побач з крыжамі лунае бел-чырвона-белы сьцяг.
Сьцяг і палотнішча былі вывешаныя 16 сакавіка ў Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю і вісяць там дагэтуль.
Апрача сымбалічных жэстаў Познань выказвае таксама рэальную дапамогу. На навучаньне ў гэты горад прыедзе група студэнтаў, рэпрэсаваных за грамадзкую актыўнасьць у Беларусі.
Віталь Воранаў, Познань