На 2-м этапе чэмпіянату Еўропы па гандболе, што праходзіць у Даніі, зборная Беларусі правяла другі матч.

Сёння падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі алімпійскім чэмпіёнам зборнай Францыі з лікам 30:39 (першы тайм — 16:20).

Найлепшымі ў беларусаў былі Іван Броўка і Дзмітрый Нікуленкаў, якія закінулі па шэсць мячоў. Прычым у Броўкі выніковасць 100%.

Нагадаем, што ў першым матчы 2-га этапа беларусы прайгралі Польшчы з лікам 30:31.

Сёння ў нашай групе Расія прайграла Харватыі з лікам 25:33, Польшча разбіла Швецыю 35:25.

Францыя — 8, Харватыя, Польшча — 6, Швецыя — 4, Беларусь, Расія — 0.

У сераду ў заключным матчы Беларусь згуляе з Расіяй. Пачатак у 17:45.

А 22-й матч Польшча — Харватыя, які вырашыць, якая з камандаў трапляе ў паўфінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0