Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых СМІ краіны, у лік якіх трапіў «Прессбол», выказаўся пра стан спраў у хакеі. У прыватнасці, ён закрануў тэму мінскага хакейнага «Дынама», паведамляе Прессбол.

«Дынама» займае апошні радок у Заходняй канферэнцыі чэмпіянату КХЛ і датэрмінова страціла нават тэарэтычныя шанцы трапіць у плэй-оф. Адставанне ад зоны плэй-оф складае 25 балаў.

«Пасля заканчэння Каляднага турніру ў нас была камандная вячэра, — сказаў Лукашэнка. — 

Адзін хлопец з ліку прафесіяналаў, нават прозвішча яго не памятаю, сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, мне, вядома, сорамна кажа, але калі б у нас так трэніраваліся, як ваша каманда, нам не было б цаны».

Ён з сораму гэта адзначыў. А я думаю, за што мы ім плацім грошы? Узялі, кармушкі пастваралі. Папрасіў паказаць мне зарплату хакейных функцыянераў. Пятроў, дырэктар клуба…

Іваноў, Сідараў і іншыя. 92 мільёны ў месяц! У тры разы больш, чым заробак прэзідэнта.

За што ў гэтым годзе дынамаўскім гульцам плаціць? Яны нагадзілі ў душу любому беларусу больш, чым хто-небудзь іншы. Гэта што за гульня такая?»

Глядзі таксама на гэту тэму: Хакейная кар'ера Лукашэнкі падыходзіць да канца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0