Фота двухмясцовага туалета на алімпійскім стадыёне ў Сочы шакавала іншаземцаў
Журналіст BBC Стыў Розэнберг стаў аўтарам першага алімпійскага мема. Брытанскі карэспандэнт апублікаваў у Twitter фота з мужчынскага туалета ў сочынскім лыжна-біятлонным цэнтры.
На здымку — два ўнітазы без перагародкі між імі, што і шакавала замежных карыстальнікаў.
Расейскія карыстальнікі не сумняваюцца ў сапраўднасці фота і ўзгадваюць іншыя выпадкі абсурду. Здымак стаў асновай для шматлікіх фотажабаў.
Лыжна-біятлонны стадыён «Лаура» размешчаны ў пасёлку Красная Паляна — на прэстыжным расейскім горным курорце за 90 км ад цэнтра Сочы. Інвеставаў у будаўніцтва «Газпром».
Каментары