Крэйг Бэл

Прадстаўнік групы Сусьветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь Крэйг Бэл на сёньняшняй прэзэнтацыі дасьледаваньня «Вядзеньне бізнэсу‑2008» адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў нашай краіне ў гэтай сфэры.

За апошні год Беларусь увайшла ў першую дзесятку краін у катэгорыі «Пачатак бізнэсу», дзе найбольш актыўна праводзяцца рэформы. Таксама за гэты год Беларусь паднялася на трынаццаць радкоў уверх у рэйтынгу спрыяльнасьці дзелавога клімату. Цяпер Беларусь займае ў гэтым рэйтынгу 110‑ае месца з 170.

Гэта стала магчыма дзякуючы праведзеным рэформам у галіне рэгістрацый прадпрыемстваў, а таксама абарона інвэстараў. Затое адзначаецца пагаршэньне сытуацыі ў міжнародным гандлі і выплаце падаткаў.

Увогуле, рэйтынг самых спрыяльных для бізнэсу краін узначальвае Сынгапур, за ім ідуць Новая Зэляндыя, ЗША, Ганконг і Данія. Сярод лідэраў рэйтынгу таксама тры постсавецкія краіны — Эстонія (16‑ая), Грузія (17‑ая) і Латвія (21‑ая). Беларусь змагла апярэдзіць толькі Таджыкістан, Украіну і Ўзбэкістан.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0