Кабінет міністраў Украіны ўнёс у сераду, 22 студзеня, змены ў «Правілы прымянення спецыяльных сродкаў пры ахове грамадскага парадку», дазволіўшы спецпадраздзяленням МУС прымяняць вадамёты пры мінусавой тэмпературы паветра.

Яшчэ адной пастановай урад пашырыў пералік спецсродкаў, якія могуць выкарыстоўваць міліцыянты. У яго, у прыватнасці, уключылі ручныя дымавыя гранаты. Да спісу газавых і святлошумавых гранат, якія ўжо прымяняюць вартавыя парадку, дадалі наступныя найменні: «Дрэйф-2», «Зара-2», «Факел-З» і «Полымя-М».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?