«Наша Ніва» расшукала былую грамадзянскую жонку загінулага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўская.

«Ён быў вельмі добры чалавек, у прынцыпе, пра кепскае ўжо гаварыць не мае сэнсу.

Ён быў сябрам белацаркоўскай суполкі УНА-УНСО. У Белай Царкве пра яго ніхто кепскае нічога сказаць не мог. Ён усім прадстаўляўся як Лёша, я ведала яго сапраўднае імя, але ён прасіў нікому яго не расказваць.

Ведаю, што Міхаіл выехаў з Беларусі, бо ў яго былі нейкія праблемы з законам, але яму атрымалася даказаць сваю невінаватасць. Мне здаецца, што ён болей адчуваў сябе ўкраінцам, чым беларусам.

Ён мне казаў, што сірата. Але ягоныя сябры сцвярджаюць, што ён проста не стасаваўся са сваімі бацькамі.

Калі мы жылі разам, то ён працаваў на мэблевай фабрыцы ў Белай Царкве, потым усталёўваў вокны ў дамах», - расказала «НН» Юлія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?