На вуліцы Грушэўскага, у раёне стадыёна «Дынама», мітынгоўцы выклалі папярок вуліцы вогнішча з палаючых шын, якое ў дадзены момант вельмі ярка гарыць.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, праваахоўнікі з вадамётаў спрабуюць пагасіць агонь, але пакуль ім гэта не ўдаецца. Мітынгоўцы пастаянна прывозяць новыя шыны для вогнішча. Іх збіраюць з шынамантажоў з усяго горада.

Адначасова працягваецца своеасаблівая перастрэлка паміж праваахоўнікамі і мітынгоўцамі: міліцыя выкарыстоўвае гумовыя кулі і святлошумавыя гранаты, мітынгоўцы ўжываюць петарды.

Агульная колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту па вуліцы Грушэўскага перавышае 5000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?