Лідэр Руху «За свабоду» прапануе свой сцэнар правядзеньня Эўрапейскага маршу.

14 кастрычніка ў 14.00 мы сустрэнемся разам на Кастрычніцкай плошчы, каб прадэманстраваць сваю волю да Свабоды, свой еўрапейскі выбар. Потым пройдзем усе разам да дазволенага месца збору Акадэмія навук. Там беларускія палітыкі будуць мець магчымасць выступіць. Такім будзе наш Еўрапейскі марш.

Я згодны з маладымі патрыётамі, што сваю палітычную волю беларусы павінны выказваць у цэнтры сталіцы. Таму палітычная частка Еўрапейскага маршу мае скончыцца менавіта каля Акадэміі навук.

Мерапрыемствы на плошчы Бангалор могуць стаць часткай агульнай праграмы, падрыхтаванай аргкамітэтам, якая прадугледжвае выступленне амбасадараў краін ЕС, дэпутатаў Еўрапарламента і краінаў‑суседзяў, а таксама канцэрт беларускіх музыкаў.

Паводлеmilinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0