«Я, Вакарчук Святаслаў, грамадзянін Украіны, заклікаю Прэзідэнта неадкладна скасаваць сілавы сцэнар! Вы мусіце спыніць кровапраліцце», — напісаў ён сёння ў сваім твітары.

«Той, хто сёння распавядае мне пра творчасць па-за палітыкай — той нічога не разумее ні ў творчасці, ні ў палітыцы», — дадаў Святаслаў Вакарчук.

Дарэчы месяц таму, 14 снежня, «Океан Ельзи» сабраў на Майдане 200 тыс. слухачоў, а Святаслаў Вакарчук неаднаразова выказваў падтрымку ўдзельнікам Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0