Апошняя прэм’ера Купалаўскага тэатра выклікала шалёны ажыятаж.
Прэм’ера першай сцэнічнай версіі паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» адбылася ў Купалаўскім 15 студзеня. Усе тры прэм’ерныя паказы (15 – 17 студзеня) прайшлі з поўным аншлагам.
Наступныя паказы мусяць адбыцца 19 і 20 лютага. Але ў трох касах тэатра (у падземным пераходзе ля ГУМа, праз дарогу ад Купалаўскага тэатра і на станцыі метро «Інстытут культуры»), якія аб’яднаныя агульную сістэму, квіткоў на люты ўжо няма. «Усе прададзены, прычым даўно»– паведамілі карэспандэнту «НН».
На сервісах для продажу квіткоў kvitki.by і ticketpro.by квіткі не выстаўляліся (хоць праз сайты можна замовіць месцы на іншыя студзеньскія і лютаўскія спектаклі).
На сайце Купалаўскага тэатра бачная толькі афіша на месяц наперад (адлюстраваныя спектаклі на студзень і люты). Таму ў пачатку лютага можна чакаць сакавіцкую афішу.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары