У сувязі з моцнымі маразамі рашэнне аб адмене заняткаў прымаецца мясцовымі ўладамі», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства адукацыі.

«Усё залежыць ад магчымасці падвозу вучняў да навучальнай установы. Пры неспрыяльных умовах надвор'я (ураган, тэмпература дасягне мінус 25 і ніжэй, пры хуткасці ветру больш за 2 метры ў секунду) можа быць прынята рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ў вучняў, у першую чаргу 1-4, а таксама іншых класаў.

Дашкольным установам у моцныя маразы рэкамендавана не ажыццяўляць шпацыры на свежым паветры. Заняткі спортам у школьнікаў у такое халоднае надвор'е таксама праводзяцца толькі ў спортзалах.

У рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на адносна невялікія памеры краіны, можа часам адрознівацца тэмпературны рэжым на 5-10 градусаў. У рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняць не стануць», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?