23 студзеня ў Барысаве адкрыўся гандлёвы цэнтр «Карона». Ён знаходзіцца па адрасе вул. III Інтэрнацыяналу, 5.

Агульная гандлёвая плошча складае 6 000 м², на ёй размясціліся супермаркет «Карона», супермаркет бытавой тэхнікі і электронікі «Карона Тэхна», кафэ «Амстэрдам», а таксама салоны мабільных аператараў, аддзяленні банкаў і аптэка.

Назваць барысаўскую краму гіпермаркетам было б памылкай: паводле беларускіх нарматываў, гандлёвая плошча галоўнай крамы ў такім выпадку мусіла б перавышаць 5000 м2.

Дагэтуль у Беларусі былі адкрытыя шэсць крамаў «Карона» — тры ў Мінску, а таксама ў Брэсце, Бабруйску і Віцебску.

«Карона» належыць грузінскаму мільянеру грэцкага паходжання Паўлу Тапузідзісу. Ён займае 4-месца ў рэйтынгу самых самых паспяховых і уплывовых беларускіх бізнэсмэнаў.

* * *

Сціплы мільянер Павел Тапузідзіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?