Супрацоўнік аднаго з банкаў Магілёва за год прысвоіў больш за 660 млн рублёў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
Ён працаваў касірам-кантралёрам па разлікова-касавых аперацыях і пры правядзенні пераліку і фарміравання пачкаў грошай за 2013 год прысвоіў больш за Br660 млн.
Заведзена крымінальная справа па арт. 211 ч. 4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прысваенне грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры), абвінавачаны ўзяты пад варту.