На крадзяжы трапіліся галоўны і два шараговыя бухгалтары чыгуначнай станцыі Лунінец Баранавіцкага аддзялення БЧ.

«Выяўлена, што яны выкарыстоўвалі свае службовыя паўнамоцтвы для налічэння на свае банкаўскія карт-рахункі завышаных сум заробкаў, авансаў, адпускных выплат»,

— паведамілі ў Следчым камітэце.

Налічылі ж у выніку 380 мільёнаў рублёў. Грошы патрацілі на асабістыя патрэбы. Праўда, калі выявіліся махінацыі, бухгалтары грошы вярнулі.

Яны знаходзяцца пад абавязацельствам аб яўцы. Крымінальная справа заведзена за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры — ад пяць да дванаццаці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?