Кіно4545

Імітаваць Плошчу-2010 у цэнтры Мінска будуць дзяржслужачыя

На здымкі фільма «Авель» запрашаюць і ўсіх ахвотных, але плаціць масоўцы не будуць.

Фота за здымкаў фільма «Жыве Беларусь»

28 студзеня ў Мінску пачнуцца здымкі кінапраекта «Авель» — дзяржаўнага адказу на фільм «Жыве Беларусь», які зняў польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч пра падзеі Плошчы снежня 2010 года.

Як паведамляла «Наша Ніва», першымі будуць знятыя кадры дэманстрацыі. Здымкі адбудуцца цягам двух дзён на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці.

Як будзе арганізаваная імітацыя Плошчы?

У прадзюсарскім цэнтры «Нонстоп Медыя», які займаецца стварэннем «Авеля», паведамілі, што ніякага ачаплення на плошчах не плануецца.

Больш за тое, у навінах па дзяржаўных каналах нават мяркуюць папярэджваць грамадзян, што праезд па цэнтры горада будзе ўскладнены.

Чакаецца, што колькасць масоўкі дасягне 4000 чалавек. Зразумела, у ніводнай базе няма такой колькасці чалавек. Таму, як паведамілі ў «Нонстоп Медыя»,

масоўка будзе фарміравацца з дзвюх крыніц. Частку аўдыторыі забяспечаць дзяржаўныя структуры, якія прывядуць на плошчу сваіх людзей. Акрамя таго, у здымках змогуць прыняць удзел усе ахвотныя. Праўда, іх праца не будзе аплочвацца.

Прадзюсары абяцаюць, што стварэнне фільма будзе адбывацца адкрыта, з максімальным прыцягненнем журналістаў, якія змогуць задаць любыя пытанні рэжысёру Уільяму Дэ Віталю (сапраўднае прозвішча Віталь Васількоў). Рэжысёр, дарэчы, — украінскі каскадзёр, які пераехаў у ЗША і памяняў прозівшча.

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць