Серыя мапаў, выпушчаных National Geographic Society, паказвае, як зменяцца абрысы кантынентаў, калі растануць усе льды на Зямлі.

Ледавікі, лядовыя шчыты і вечныя снягі — найбуйнейшы пасля сусветнага акіяна рэзервуар вады на нашай планеце, аб'ём якога складае больш за 24 млн кубічных кіламетраў. Пройдзе не менш за 5 тысяч гадоў, мяркуюць навукоўцы, перш чым ільды цалкам растануць. Але калі чалавецтва спаліць ўсе запасы вугалю, нафты і газу на планеце, павышэнне ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы прывядзе да павышэння сярэдніх тэмператур да 27 °С (цяпер гэтая велічыня складае каля 14 °С). Многія рэгіёны стануць загарачымі для пражывання, а прыбярэжныя вобласці будуць затоплены акіянам, узровень якога падымецца на 66 метраў.

Больш за 34 мільёна гадоў таму, у эпоху эацэну, на Зямлі не было лядовых шчытоў, і ў арктычных балотах плавалі алігатары. Але паступова, па меры зніжэння канцэнтрацыі ў атмасферы дыяксіду вугляроду, які назапашваецца ў ападкавых пародах на дне акіяна, планета паступова астывала. Першыя кантынентальныя лядовыя шчыты сфармаваліся ў Антарктыдзе, але затым распаўсюдзіліся і на кантыненты паўночнага паўшар'я. Бягучы перыяд міжледавікоўя, працягласць якога верагодна складае каля 20 тысяч гадоў, можа адзначыцца першай з часоў эацэну поўнай адсутнасцю льдоў на Зямлі.

Калі разлікі навукоўцаў дакладныя, то ў выпадку такога пацяплення Беларусь атрымае выхад да мора, а клімат стане субтрапічны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0